Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі КДБ шукае ў Віцебску “экстрэмістаў”


Позвы ў Кастрычніцкі суд і заявы намесьніка старшыні Гарадзенскай абласной управы КДБ атрымалі “палітычны бомж” Валеры Шчукін і наваполацкі студэнт Аляксей Трубкін.


Як напісана ў позьве, у суд яны маюць зьявіцца 18 верасьня дзеля “ўстанаўленьня фактаў, якія маюць юрыдычнае значэньне”. У прыкладзеным лісьце за подпісам намесьніка старшыні Гарадзенскай абласной управы КДБ І.Сергяенкі тлумачыцца падрабязьней: Валерыя Шчукіна выклікаюць паводле факту канфіскацыі на беларуска-польскай мяжы друкаваных матэрыялаў, якія ў яго забралі ажно ў лістападзе 2005 году, а Аляксей Трубкін мусіць даць паказаньні пра матэрыялы, якія знаходзіліся ў кампутары, таксама забраным у яго на беларуска-польскай мяжы паўтара года таму.

Паводле ліста намесьніка старшыні Гарадзенскай абласной управы КДБ, зьмест брашуры “Свабодная Беларусь”, забранай у Валерыя Шчукіна, кнігі і кампутарныя дыскі Аляксея Трубкіна, гэтаксама як і асобныя файлы, знойдзеныя ў ягоным кампутары, зьмяшчаюць “інфармацыю з прыкметамі экстрэмісцкай накіраванасьці, што можа нанесьці шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам дзяржавы”.

XS
SM
MD
LG