Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начныя затрыманьні ў Берасьці


Сёньня ноччу ў Берасьці ў 2.30 былі затрыманыя моладзевыя актывісты Міхаіл Ільін і Яўген Скрабец.


Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты схапілі юнакоў на праспэкце Рэспублікі, ля інфармацыйных шчытоў для выбарцаў, калі нібыта яны наклейвалі ўлёткі “байкот”. Аднак, са словаў суразмоўцы, абвінавачваньне вылучана па артыкулу 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства).

Дзяжурны Маскоўскага РАУС пацьвердзіў “Свабодзе”, што атрыманыя Міхаіл Ільін і Яўген Скрабец утрымліваюцца цяпер пад вартай.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG