Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы выйдуць на плошчу


Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу 28 верасьня на Кастрычніцкай плошчы а 8 вечара. Маладафротнаўцы заявілі тысячу ўдзельнікаў акцыі. У звароце стаіць подпіс Насты Палажанкі.

Згодна з заяўкай, мэтай вулічнай акцыі ёсьць “данясеньне інфармацыі да грамадзянаў Беларусі аб фальсыфікацыі парлямэнцкіх выбараў і рэпрэсіях падчас выбарчага фарсу ў дачыненьні да ўсяго грамадзтва".

Сустаршыні Аб’яднаных дэмсілаў таксама заклікаюць людзей выйсьці на плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да выбарчай кампаніі.

На сходзе вырашана не зьвяртацца па дазвол на правядзеньне акцыі ў Менгарвыканкам. Анатоль Лябедзька паведаміў, што чаканьне падліку галасоў і вынікаў выбараў ёсьць звычайнай распаўсюджанай эўрапейскай практыкай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG