Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіст Анджэй Пісальнік атрымаў 12 верасьня ўвечары позву ў Кастрычніцкі суд Горадні на 18 верасьня.

Да позвы прыкладзена заява кіраўніка гарадзенскага абласнога КДБ. Суд просяць устанавіць факт таго, што нумар газэты “Głos znad Niemna na uchodźstwie” меў экстрэмісцкі зьмест.

Газэту сканфіскавалі ў Анджэя Пісальніка на пачатку 2006 году мытнікі, калі ён вяртаўся дадому з Польшчы. Журналіст мяркуе, што, калі суд прыме такое рашэньне, супраць яго могуць завесьці справу.
XS
SM
MD
LG