Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: партрэты князёў, каралёў, царкоўных герархаў


Уладзімер Качан і намаляваны ім партрэт вялікага князя Аляксандра Ягелончыка.

Уладзімер Качан і намаляваны ім партрэт вялікага князя Аляксандра Ягелончыка.

Сёньня ў Сэнатарскай залі Новага замку ў Горадні адкрылася выстава партрэтаў, якія належаць пэндзлю мастака Ўладзімера Качана. Там можна ўбачыць і князёў, і каралёў, і губэрнатараў, і царкоўны герархаў, рэктараў —тых, хто ў розны час зрабіў нешта карыснае для Горадні. Арганізаваў выставу гістарычна-археалягічны музэй, што месьціцца ў замку. Наш карэспандэнт наведаў адкрыцьцё.

Карэспандэнт: “Адкрыў выставу дырэктар гістарычна-археалягічнага музэю Юры Кітурка. Партрэты работы Качана раней ужо выстаўляліся ў музэі, а якія новыя?”

Кітурка: “Новых тут даволі шмат, выстаўляліся партрэты, якія цяпер належаць гарвыканкаму, пачынаючы з князёў. Далей была яшчэ выстава гарадзенскіх губэрнатараў. Сьвятары нашыя тут першы раз і рэктары сельгасунівэрсытэту таксама першы раз”.

Карэспандэнт: “Гэта цікава, калі людзі, якія жылі ў горадзе, цяпер у партрэтнай галерэі. Можа, такіх нават няма ў іншых гарадах?”

Кітурка: “Наколькі я ведаю, няма. Я думаю, што ў іншых гарадах рысуюць людзей, якія нейкім чынам заслужылі гэтага, але такога маштабу галерэі ў Беларусі дакладна няма”.

Карэспандэнт: “Значыцца, гэта гарадзенская задума?”

Кітурка: “Так, галоўным чынам яна належыць Качану, ён зь ёю хадзіў з пачатку 1990-х гадоў, і знайшліся ў яго заказчыкі, якія гатовыя былі аплачваць такую работу. Гэта перш за ўсё ўладныя структуры — і гарвыканкам, і аблвыканкам, а далей, напэўна, эпархія, сельгасунівэрсытэт. Раз ёсьць заказчыкі, значыць мастакі працуюць: так заўсёды было. І гэта вельмі добра, што традыцыя такая, можна сказаць, адраджаецца”.

Карэспандэнт: “Зараз пацікавімся ва Ўладзімера Качана, што ён скажа пра свае новыя працы. Можна ўдакладніць: гэта ня самі царкоўныя ўлады фінансавалі?”

Качан: “Не, гэта камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, але нейкую частку — царкоўныя ўлады, яны інфармацыяй забясьпечвалі, давалі літаратуру. А касьцельныя ўлады спалохаліся, што ў галерэю партрэтаў пастаянна будуць прыходзіць вернікі, сьвечкі пакідаць запаленыя, і там пачнецца такое сваё жыцьцё…”

Карэспандэнт: “І вымушаныя былі адмовіцца ад ідэі?”

Качан: “Не, яны пакуль што не адмовіліся, але сказалі, што павінны падумаць. Але гэта дзьве найбольш моцныя канфэсіі, і абавязкова трэба было б каталіцкіх таксама зрабіць...”

Карэспандэнт: “Дарэчы, партрэты князёў і каралёў, намаляваныя Уладзімерам Качаном, ужо аздабляюць калідоры гарадзкой улады. Гэта датычыць, у прыватнасьці, і партрэтаў Аляксандра Ягелончыка, які надаў Магдэбурскае права Горадні, і каралевы Боны Сфорцы, якая шмат зрабіла для гораду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG