Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пухавічы: рашэньне суду на пратэст жыхароў адтэрмінавана


Сёньня Пухавіцкі райсуд працягваў разглядаць скаргу грамадзкасьці пасёлку Дружны да кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму.

Чакалася, што ўдзельнікі паседжаньня атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з афіцыйнай інфармацыяй адносна будаўніцтва хімзаводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”.

Настасься Рысевец
Заяўніца ад грамадзкасьці Настасься Рысевец паведаміла “Свабодзе”, што запатрабаваныя 10 верасьня дакумэнты сёньня зьявіліся ў судзе. Але судзьдзя Лілія Рухлевіч не далучыла іх да матэрыялаў справы:

“Напэўна, на іх націснулі. Бо вельмі-вельмі адрозьніваецца, як паводзілі сябе пракурор і судзьдзя мінулым разам і цяпер. Судзьдзя і пракурор убачылі, што ад Менаблвыканкаму да Саўміну Пухавіцкі райвыканкам паведамляў, што насельніцтва ня супраць будаўніцтва гэтага заводу. Вось у чым справа. Відавочная фальсыфікацыя!”

Паседжаньне суду перанесена на панядзелак, 15 верасьня.

Насельніцтва пасёлкаў Дружны і Сьвіслач, а таксама шэрагу вёсак пратэстуе супраць будаўніцтва расейскага заводу па вытворчасьці ядахімікатаў для зьнішчэньня пустазельля і сельскагаспадарчых шкоднікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG