Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта працяг тых гульняў, якія Расея вядзе на Каўказе”


Прэзыдэнт Абхазіі Сяргей Багапш заявіў 11 верасьня, што яго рэспубліка хацела б увайсьці ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Раней прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты заяўляў, што ягоная краіна хоча ўступіць у склад Расеі, але потым вымушаны быў абвяргаць самога сябе. У выніку Какойты сказаў, што Паўднёвая Асэтыя плянуе «больш цесныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй шляхам уваходжаньня Паўднёвай Асэтыі ў склад саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі». Як расейскія і беларускія палітолягі ацэньваюць гэтыя заявы кіраўнікоў каўкаскіх рэспублік?

Расейскі палітоляг, намесьнік дырэктара Інстытуту СНД Уладзімер Жарыхін станоўча ставіцца да жаданьня кіраўнікоў каўкаскіх рэспублік далучыцца да расейска-беларускага саюзу, але лічыць, што спачатку трэба дабудаваць Саюзную дзяржаву:

“Думка правільная. Але трэба вызначыцца з двума пытаньнямі. Прынамсі, Беларусь павінна прызнаць
На дваіх мы яшчэ мірыліся з тым, што многія палажэньні былі не да канца выкананыя. ...
Паўднёвую Асэтыю. Другі момант — нам трэба разабрацца ў самой Саюзнай дзяржаве. На дваіх мы яшчэ мірыліся з тым, што многія палажэньні, якія былі закладзеныя ў Дамове 1999 году, былі не да канца выкананыя. Таму трэба дабудаваць Саюзную дзяржаву да таго праекту, які быў у Дамове. Бо калі да нас хтосьці будзе далучацца, мы павінны патлумачыць, якія тут у нас правілы гульні. Яны павінны быць напісаныя на паперы і зафіксаваныя афіцыйна”.

На думку беларускага палітоляга, прафэсара Вячаслава Оргіша, спроба ўключыць у расейска-беларускі саюз Абхазію і Паўднёвую Асэтыю — гэта працяг тых гульняў, якія Расея сёньня вядзе на Каўказе:
“Гэта вынік тых пасьпешлівых дзеяньняў, якія зрабіла Расея пасьля інтэрвэнцыі ў Грузію. Цяпер яна, як кажуць, спрабуе “аслупаваць” тэрыторыю. Ужо дзеячы Паўднёвай Асэтыі заяўляюць, што яны хочуць далучыцца да Паўночнай Асэтыі, а гэта азначае — увайсьці ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Зараз, каб паспрабаваць надаць легітымнасьць сваім дзеяньням, Расея спрабуе ўціснуць кіраўніцтва гэтых дзьвюх непрызнаных рэспублік у склад так званага расейска-беларускага саюзу. На мой погляд, вынікаў тут асаблівых Расея не атрымае. Наўрад ці міжнародная супольнасьць станоўча адрэагуе на гэты крок, калі такое адбудзецца”.

Да таго ж, перш чым далучыць да так званага расейска-беларускага саюзу гэтыя дзьве непрызнаныя рэспублікі, трэба, каб Беларусь як суб’ект гэтага саюзу прызнала іх, кажа палітоляг Вячаслаў Оргіш.

Вядучы навуковы супрацоўнік Расейскага інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных адносінаў Георгі
Какойты ня вельмі добра ўяўляе, што ён захоча сёньня ці заўтра ...
Кунадзэ параіў, каб пазьбегнуць розначытаньняў і дваістых інтэрпрэтацый выказваньняў спадароў Багапша і Какойты, зьвяртацца па тлумачэньні ў Міністэрства замежных спраў Расеі:

“Таму што спадар Какойты, на маю думку, ня вельмі добра ўяўляе, што ён захоча сёньня ці заўтра. Па-другое, для таго, каб стаць членам якой-небудзь арганізацыі, нават такой віртуальнай, як Саюз Расеі і Беларусі, патрабуецца, каб Беларусь, як мінімум, прызнала спадара Багапша”.
XS
SM
MD
LG