Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаныя дэмсілы ня будуць байкатаваць выбары <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сіл заявілі сёньня, што ня будуць удзельнічаць у кампаніі байкоту, нягледзячы на тое, што яны не прызнаюць парлямэнцкія выбары справядлівымі і дэмакратычнымі.


Аб’яднаныя дэмсілы прынялі рашэньне не далучацца да кампаніі байкоту. Дэмсілы сканцэнтруюцца на тых выбарчых участках, дзе ёсьць моцныя каманды кандыдатаў у дэпутаты, якія здольныя даказаць факты фальсыфікацыі выбараў. Канчатковае рашэньне будзе прынятае 21 верасьня.

Гаворыць сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька:

“Пытаньне ў тым, што мы павінны прызнаць поўны крызіс гэтай мадэлі выбарчай кампаніі ў Беларусі. Калі байкот недзе й адбудзецца, то ён будзе арганізаваны высілкамі ўладаў. Калі ён пройдзе, то там, дзе па сьпісе будуць ісьці моцныя кандыдаты ад АДС”.

Адзін з сустаршыняў АДС Сяргей Калякін распавёў, што кааліцыя будзе ажыцьцяўляць адзіны фармат на завяршальным этапе выбарчай кампаніі:

“Паколькі няма людзей у камісіях, таму што няма сапраўднай агітацыйнай кампаніі. Яе нельга праводзіць, няма для гэтага ўмоваў. І наагул, няма нейкага асэнсаваньня таго, што ў краіне адбываюцца выбары”.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі заявілі, што выйдуць 28 верасьня а 8 вечара на Кастрычніцкую плошчу.

Гаворыць Анатоль Лябедзька:

“Мы заклікаем выбаршчыкаў 28 верасьня выйсьці на Кастрычніцкі пляц на знак пратэсту супраць неўключэньня нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама супраць фальсыфікацыяў, у якіх мы папросту не сумняемся.

Гэта эўрапейская цывілізаваная практыка, калі людзі разам зьбіраюцца пасьля выбарчай кампаніі, каб разам радавацца ці смуткаваць”.

21 верасьня на паседжаньні палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл будзе прынятая адпаведная заява.
























Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG