Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна лічыць, што ўступленьне ў саюзную дзяржаву Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выгаднае Маскве і нявыгаднае Менску.


“Абхазія і Паўднёвая Асэтыя ў саюзную дамову могуць уступіць толькі пасьля таго, як іх прызнае Беларусь, бо Расея ўжо прызнала. Менск гэта разумее і разумее, якія мінусы атрымлівае Беларусь. Самы галоўны -- тое, што па любым пытаньні галасаваньне ідзе на карысьць Расеі, бо гэтыя дзьве рэспублікі заўсёды будуць галасаваць, як скажа Масква. У гэтым сэнсе Расеі ўступленьне гэтых рэспублік вельмі выгадна. Гэта дзьве тэрыторыі, у большасьці грамадзян якіх расейскія пашпарты, але яны нібыта выступаюць як самастойныя дзяржавы. Менску гэта вельмі небясьпечна”.

Цыганкоў: “Але што можа Менск тут зрабіць, ці ёсьць у яго нейкія варыянты?”

Калінкіна: “Магчымасьці наступныя. Усе юрыдычныя фармальнасьці – прызнаньне краінаў, уніфікацыя заканадаўства, выпрацоўка новых умовах працы можа доўжыцца гады і нават дзесяцігодзьдзі. У інтарэсах Менску зацягваць гэты працэс на самы доўгі тэрмін”

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG