Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 880-годзьдзя Горадні — скульптура Гараднічанкі


Падчас усталяваньня скульптуры — аўтар і ягоны твор.

Падчас усталяваньня скульптуры — аўтар і ягоны твор.

Напярэдадні сьвяткаваньня ўгодкаў гораду ў Горадні ўсталявалі бронзавую скульптуру дзяўчыны зь дзьвюма рыбамі.


Яна стаіць на беразе рэчкі Гараднічанкі і сымбалізуе сабой ня толькі гэты ручай, але і проста гарадзенку.

Скульптар Уладзімір Панцялееў патлумачыў, што гэта — зборны вобраз. Яму пазіравалі багата жанчын, але ўрэшце ён спыніўся на дзяўчыне-падлетку і скарыстаў рысы яе твару. На мастацкай радзе яму жартам сказалі: фігура павінна мець партрэт мадэлі і адпаведныя парамэтры — 90-60-90. “Мадэль ёсьць мадэль, супэрдзяўчына, — кажа скульптар, — але пачынаеш ляпіць гэтую супэрдзяўчыну, і ў плястыцы штосьці атрымліваецца крыху ня тое, што патрэбна”.

Скульптура зьявілася ў старым парку імя Жана Эмануэля Жылібэра, там, дзе ў дні вясельляў звычайна фатаграфуюцца маладыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG