Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўрова ў Варшаве сустракаў пікет з удзелам беларусаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня Варшаву наведаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які заявіў, што Масква не зьмяніла свайго нэгатыўнага стаўленьня да разьмяшчэньня на тэрыторыі Польшчы часткі амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны.

Польскі калега Лаўрова Радаслаў Сікорскі ў часе супольнай прэсавай канфэрэнцыі адзначыў, што ў гэтай справе Польшча запрапанавала “пабудаваць атмасфэру даверу”. Міністры выказалі задавальненьне аб’ёмам гандлю паміж краінамі і запэўнілі, што працягне працу супольная камісія “У справах цяжкіх пытаньняў польска-расейскіх дачыненьняў”.

Між тым каля рэзыдэнцыі прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, зь якім сустракаўся Лаўроў, правялі пікет каля дзясятка палякаў і беларусаў – яны патрабавалі спыніць умяшаньне Расеі ў справы Грузіі, Беларусі і іншых краінаў.

“Расея ў Грузіі паказала сваё сапраўднае імпэрскае аблічча. Наступнымі могуць быць Беларусь, Украіна, а магчыма і Польшча. Шкада, што Захад гэтага як бы не разумее, хоча і надалей быць дыпляматычны з Масквой”, - сказаў адзін з удзельнікаў пікету.

Прысутныя трымалі транспарант з надпісам “Пуціна ў Нюрнбэрг”.

Гэта першы візыт кіраўніка МЗС Расеі ў краіну ЕЗ пасьля расейска-грузінскага канфлікту.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG