Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Шумчанка заклікаў далучыцца да барацьбы


Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка паведаміў “Свабодзе” пра накіраваны ў Саўмін зварот з патрабаваньнем адмяніць 179-ю пастанову Мінэканомікі.


Акрамя таго, як кажа Анатоль Шумчанка, грамадзкія саюзы і арганізацыі прадпрымальнікаў, якія існуюць у Беларусі, павінны аб’ядноўвацца для акцыяў пратэсту.

“Улада проста так ад сваіх рашэньнях не адступіцца. Яны могуць гэта зрабіць, але толькі пад ціскам кансалідаванай агульнай пазыцыі. Гэта тое, што робіць малы бізнэс цягам апошніх дзесяці гадоў.

Калі сёньня буйны і сярэдні бізнэс праглыне 50, 60 ці нават 70%, якія цяпер Мінэканомікі накручвае на імпартныя тавары, то яму існаваць застанецца нядоўга. Я гэта заяўляю адкрыта. Таму і заклікаю: “Далучайцеся да нашай барацьбы!”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG