Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“І ЗША, і Беларусь атрымліваюць пэўную карысьць ад чарнобыльскай праграмы, аднак ніводзін з бакоў не атрымае нічога ад схваткі за Таню Казыру”.


Так камэнтуе сытуацыю вакол барысаўскай школьніцы, якая вырашыла застацца ў амэрыканскай Пэталуме, каліфарнійскае выданьне Santa Rosa Press Democrat.

У артыкуле прыводзяцца кампрамісныя прапановы адваката дзяўчынкі, адмыслоўца ў іміграцыйных пытаньнях Крыстафэра Кероскі. Цалкам яны надрукаваныя на нядзельным інтэрнэт-форуме выданьня. Кероскі лічыць, што ўсе бакі толькі б выйгралі, калі б і Таня засталася, і праграма дзіцячага аздараўленьня працягвалася.

“Інакш, хутчэй за ўсё, беларуская дзяўчынка будзе прасіць палітычнага прытулку, выкарыстоўваючы звычайны набор аргумэнтаў пра тое, што Беларусь душыць іншадумства”, — піша выданьне.

У чым жа сутнасьць прапановаў адваката Крыстафэра Кероскі?

Па -першае, адвакат заклікае амэрыканцаў не нападаць на дзяўчынку за яе выбар. “Калі здараюцца дрэнныя рэчы, шмат хто схільны шукаць вінаватага”, — піша ён.

Паводле Кероскі, калі праграмы, якія прыносяць шмат карысьці і беларускім дзецям, і амэрыканскім сем’ям, спыняць сваё існаваньне — гэта будзе трагедыя. Цяперашняе рашэньне беларускага ўраду часова прыпыніць дзіцячае аздараўленьне ў ЗША адвакат называе “няправільным”.

“Паколькі для беларускага ўраду важна, каб падобныя праграмы не выкарыстоўваліся дзеля ўсынаўленьня ці ўдачарэньня”, сям’я Запатаў “мусіць пагадзіцца з гэтым”, — лічыць Кероскі. Ён раіць Запатам зрабіць усё, каб дзяўчынка змагла наведваць сярэднюю школу — зьвярнуцца з адпаведнай просьбай да мясцовых уладаў, зрабіць запыт да іміграцыйных ўладаў ЗША аб дазволе на атрыманьне студэнцкай візы і г.д.

Акрамя таго, “Таня магла б выступіць з заявай для беларускага ўраду і папрасіць прабачэньня за праблемы і
Разам зь беларускім урадам мы маглі б пашукаць рашэньня, якое, падтрымлівае моладзевыя праграмыe ...
складанасьці, якія ўзьніклі ў сувязі зь яе рашэньнем застацца”. Яшчэ дзяўчынка магла б у далейшым актыўна спрыяць таму, каб у ЗША больш ведалі пра Беларусь. Пры падтрымцы кіраўніцтва школы ў Пэталуме яна магла б праводзіць адпаведныя “беларускія дні” для вучняў сярэдніх і старэйшых клясаў і такім чынам больш знаёміць амэрыканцаў “зь беларускай гісторыяй, культурай, музыкай, кухняй, нацыянальнымі традыцыямі”.

Адвакат Кероскі прапануе таксама пачаць кампанію збору сродкаў для міжнароднага дзіцячага чарнобыльскага праекту, каб пашырыць ды палепшыць такія праграмы.

“Мае прапановы — гэта ўсяго толькі пачатковыя ідэі”, — піша ён. — “Разам зь беларускім урадам мы маглі б пашукаць рашэньня, якое, з аднаго боку, падтрымлівае моладзевыя праграмы, а зь іншага — дазволіць дзяўчынцы застацца. Гэта будзе карысным і для Тані, і для амэрыканскай чарнобыльскай супольнасьці, і для людзей у Беларусі, і, нарэшце, для іх ураду”.

Паводле Кероскі, гэтыя свае прапановы ён накіраваў у амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне.
Кероскі ня мае адпаведнага статусу, каб рабіць прапановы замежным амбасадам ...

Тым часам, як паведамляе Santa Rosa Press Democrat, супрацоўнік беларускай амбасады Алег Краўчанка заявіў, што “Кероскі ня мае адпаведнага статусу, каб рабіць прапановы замежным амбасадам”. Краўчанка таксама дадаў, што ўсе праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у ЗША будуць прыпыненыя, пакуль амэрыканскі ўрад ня дасьць гарантыяў, што іншыя беларускія дзеці не паспрабуюць застацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG