Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Бандарэнка — індывідуальны прадпрымальнік у райцэнтры Крупкі, старшыня рады мясцовага рынку.


У інтэрвію “Свабодзе” ён заявіў, што 179-я пастанова Мінэканомікі многіх прыватных гандляроў зробіць банкрутамі:

“Калі яшчэ на 30% павялічваць кошт на імпартныя тавары, то банкруцтва пагражае малому бізнэсу ў невялікіх гарадках. Якія тут прыбыткі?! І так ужо многія зачыняюць свой гандаль”.
Мінэканомікі многіх прыватных гандляроў зробіць банкрутамі ...

Лідэр крупскіх прадпрымальнікаў кажа, што трэба змагацца за свае правы:

“Калі б усе змагаліся, як мы... Арэндная плата была 7,5 эўра за адзін квадратны мэтар, а мы дамагліся, што мясцовая ўлада пайшла на саступкі і цяпер кошт арэнды — 6,6 эўра. Акрамя таго, мы змагаліся, каб усе прыватныя гандляры ў Крупках атрымалі адпачынак. Цяпер за 18 дзён яго з нас не спаганяюць арэндную плату і падаткі”.

XS
SM
MD
LG