Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты ў дэпутаты, сябры ініцыятывы “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” выступілі з ультыматумам да АДС.


“Калі Аб’яданыя дэмакратычныя сілы абвесьцяць 21 верасьня байкот выбарам, заклічуць да зьняцьця дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, мы прынялі рашэньне працягваць выбарчую гонку да канца. Нават калі нам давядзецца прыпыніць сваю дзейнасьць у рамках АДС”,-- заявіў намесьнік старшыні кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Калей.

Кандыдаты-прадпрымальнікі тлумачаць сваё рашэньне тым, што ў выпадку сыходу з выбарчай гонкі іх не зразумеюць выбарцы і сябры ініцыятыўных груп.

Акруговымі камісіямі зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты шэсьць сябраў кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

21 верасьня АДС зьбіраецца ўхваліць рашэньне аб далейшым удзеле або няўдзеле ў выбарчай кампаніі пасьля таго, як улады адмовіліся ўключыць іх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі.

















Алесь Таўстыка








Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG