Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Раманчук: “Інфляцыя “зьядае” банкаўскія ўклады”


Амаль на 2,6 трыльёны беларускіх рублёў, альбо на 24,6%, павялічыліся з пачатку году ўклады насельніцтва ў беларускіх банках.


Пра гэта сёньня паведамляе ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку краіны. У пераліку на нацыянальную валюту ўклады перавысілі 13 трыльёнаў рублёў.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук так камэнтуе для “Свабоды” гэта паведамленьне:

“Па-першае, у гэтай статыстыцы няма аб’ёмаў новых укладаў. Бо магчыма рост адбываецца за кошт таго, што людзі доўга не забіраюць свае грошы з банкаў, і іх колькасьць павялічваецца праз працэнты.

І другое, нашы людзі эканамічна слаба адукаваныя. Яны лічаць, што дадаюцца працэнты, агульная сума ўкладу павялічваецца. І гэта добра. Але ж насамрэч апошнім часам усе прыбыткі фактычна зьядае інфляцыя. І таму гэта толькі ўражаньне, што ўклады рэальна павялічваюцца.

І трэцяе. Жыхары Беларусі ня маюць іншых інструмэнтаў зьберажэньня. І таму альтэрнатывы ўкладам у банкі яны проста ня бачаць”.

XS
SM
MD
LG