Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя абрабавалі Барыса Хамайду


Belarus -- Viciebsk opposition activist Barys Khamajda, 3Mar2008
Belarus -- Viciebsk opposition activist Barys Khamajda, 3Mar2008

Паводле апазыцыянэра, у яго скралі некалькі соцень паасобнікаў незалежных газэт “Народная Воля”, “Наша Ніва” і “Курьер из Витебска”, пяць часопісаў “Arсhe” і пяць зборнікаў Уладзімера Падгола — “цытатнікаў” А.Лукашэнкі.


Распаўсюднік незалежнай прэсы патлумачыў, што захоўваў усё гэта ў знаёмых — каб штодня не вазіць друкаваныя выданьні ў цэнтар гораду з ускраіны Віцебску, дзе ён жыве. Сёньня ранкам ён адчыніў гаспадарчую пабудову, каб забраць газэты і часопісы, і ўбачыў, што там пуста. Невядомыя злодзеі толькі бел-чырвона-белы парасон, папакінулід якім Барыс Хамайда зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу каля “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна.

Апазыцыянэр кажа, што, верагодней за ўсё, злодзеі адсачылі, дзе ягоны “склад”, і падабралі ключы, бо дзьверы ўзламаныя не былі. Аднак зьвяртацца ў міліцыю з заявай пра крадзёж спадар Хамайда не зьбіраецца, бо ня верыць, што злодзеяў пачнуць шукаць.

На ягоную думку, гэты рабунак невыпадковы: Барыс Хамайда лічыць, што ён зьвязаны з выбарчай кампаніяй, бо ў незалежнай прэсе, якую ён распаўсюджвае, апошнім часам зьявілася шмат артыкулаў пра апазыцыйных кандыдатаў, заўважаныя назіральнікамі парушэньні і гэтак далей. Падобныя выданьні карыстаюцца попытам у жыхароў Віцебску, і хтосьці, верагодна, вырашыў пазбавіць людзей праўдзівай інфармацыі, мяркуе апазыцыянэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG