Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Мілінкевіч агітуе за Тацяну Севярынец <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Кандыдатка ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 Тацяна Севярынец разам з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам зладзілі агітацыйны пікет каля гандлёвага цэнтру “Кантынент”.


Яны раздалі больш за 500 улётак віцебскім мінакам – жыхарам мікрараёну, дзе балятуецца спадарыня Тацяна. Паводле яе меркаваньня, менавіта такі спосаб агітацыі – самы эфектыўны, таму Тацяна Севярынец ня стала замаўляць у друкарні вялікія плякаты, як зрабіў, да прыкладу, ейны канкурэнт, старшыня гарсавету Генадзь Грыцкевіч. Актывістка лічыць, што размовы сам-насам з выбарцамі – гэта куды больш эфектыўны спосаб агітацыі, чымсьці вывешваньне ўласных партрэтаў у вітрынах.

Аляксандар Мілінкевіч зьяўляецца даверанай асобай многіх дэмакратычных кандыдатаў, у тым ліку й на Віцебшчыне, па якой ён падарожнічае ўжо трэці дзень, дапамагаючы праводзіць агітацыйную кампанію тутэйшым актывістам: Яраславу Берніковічу ў Глыбокім, Уладзімеру Бароўку ў Шаркоўшчыне, Ігару Каныгіну, Тацяне Севярынец і Аляксею Гаўруцікаву ў Віцебску.

А.Мілінкевіч атрымаў пасьведчаньне даверанай асобы Т.Севярынец



Т.Севярынец: “Мне не патрэбныя вялікія агітацыйныя плякаты, бо я хачу наўпрост размаўляць зь людзьмі”


А.Мілінкевіч раздае ўлёткі віцебскім мінакам

XS
SM
MD
LG