Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Баршчэўскі, Зьміцер Дашкевіч і Зьміцер Бандарэнка заклікалі дэмакратычных кандыдатаў спыніць выбарчую гонку.


Паводле іх інфармацыі, у ёй ня змог з-за сямейных абставінаў удзельнічаць кіраўнік аргкамітэту дзеля стварэньня Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Павал Севярынец, які падзяляе агульную пазыцыю.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі заклікалі ўсіх дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня спыніць выбарчую гонку. Яны нагадалі, што 8 верасьня скончыўся тэрмін, да якога кіраўніцтва АДС патрабавала ад ЦВК пашырыць склад выбарчых камісіяў за кошт дэмакратычных вылучэнцаў. Паколькі ўлады гэтага не зрабілі, трэба здымацца з выбараў, патлумачылі сваю пазыцыю ўдзельнікі канфэрэнцыі.

Лявон Баршчэўскі заявіў, што дазахаваньня пэўнай колькасьці дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, з аднаго боку, падштурхоўваюць улады, з другога — Захад. Інтарэс уладаў палягае ў тым, каб не было вялікай колькасьці безальтэрнатыўных выбарчых акругаў. А на Захадзе пэўная частка палітыкаў прыйшла да высновы, што беларуская апазыцыя слабая. І таму трэба кантактаваць з афіцыйнымі ўладамі. “Захад рыхтуе пашырэньне легітымізацыі палаты”, — падкрэсьліў старшыня Партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG