Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня аб 11-й гадзіне Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд яшчэ шасьці скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


Такім чынам, вядома, што з апэляцыяй у вышэйшую судовую ўстанову краіны зьвярнуліся ўжо 15 асобаў. Раней старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала казаў пра 14 зваротаў, але яшчэ адзін прыйшоў па пошце. Таму ў Вярхоўным судзе не выключаюць, што могуць дадацца яшчэ некалькі скаргаў.

Сярод тых чые звароты сёньня разгледзіць Вярхоўны суд і два прадстаўнікі адзінага сьпісу АДС. Гэта Аляксандар Апанасюк ( 16-я Столінская акруга) і Васіль Лапацін (61-я Бярэзінская акруга).

Вярхоўны суд разгледзіць таксама скаргі Ларысы Шукайла, Аляксандра Казакевіча, Тадэвуша Кручкоўскага і Юрыя Новікава.

Як ужо паведамляла Свабода, учора Вярхоўны суд надаў статус кандыдата ў дэпутаты Аляксею Туровічу і Ўладзімеру Маркаву.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG