Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стужка маладога нямецкага рэжысэра Сэбастыяна Хайнцэля “89 мілімэтраў”, якая ўжо атрымала некалькі ўзнагародаў на міжнародных конкурсах у Нямеччыне ды іншых краінах, была прадэманстраваная бэльгійскай аўдыторыі.


Ініцыятарам паказу выступіў “Офіс за дэмакратычную Беларусь”.

Як заявіў гледачам пасьля паказу фільму рэжысэр Сэбастыян Хайнцэль, у яго “не было мэты зьняць палітычны фільм”. З дапамогай кінамовы ён хацеў “перадаць асабістае ўражаньне ад сустрэчаў з маладымі беларусамі”.

Паводле рэжысэра, цяпер бы ён здымаў карціну зусім інакш, паколькі апошнім часам ён значна болей даведаўся пра гэту “цудоўную краіну”. Ён таксама дадаў, што калі б на яго месцы быў беларус, дык фільм таксама атрымаўся б зусім іншым.

Героі фільму - палітычны ўцякач, сябра моладзевага супраціву, танцорка, журналістка, муляр, які толькі што вызваліўся з вязьніцы, жаўнер-патрыёт. Кожны зь іх распавядае пра ўласнае жыцьцё і асабістае адчуваньне свабоды. Назва фільму “89 мілімэтраў” паходзіць ад розьніцы ў шырыні чыгуначнай каляіны паміж краінамі Заходняй Эўропы і Беларусьсю (тут яна, як і ў іншых дзяржавах былога СССР, амаль на 9 сантымэтраў шырэйшая).

Брусэльскія гледачы адзначылі выдатнае апэратарскае майстэрства ды арыгінальнасьць рэжысэрскай манэры.

Рэзюмэ фільма (на нямецкай мове)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG