Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандыдату не давалі выступіць перад выбаршчыкамі


Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 Сяргей Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады Аляксандар Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго кандыдата ў дэпутаты, хаця ў акрузе іх чатыры.

Калі Сяргей Кузьмянок прыйшоў на сустрэчу, чыноўнікі не давалі яму выступіць перад выбаршчыкамі, якіх сабралася прыблізна чатырыста чалавек. Скончыўшы свой выступ, спадар Антоненка, які ўзначальвае гарадзенскі гарвыканкам, адразу пакінуў залю. Спадар Кузьмянок тады зьвярнуўся да людзей з пытаньнем, ці былі яны згодныя выслухаць толькі аднаго кандыдата, прадстаўніка ўлады, ці дазволяць таксама выступіць яму. Выбаршчыкі захацелі выслухаць і Сяргея Кузьмянка, які, дарэчы, быў дэпутатам гарадзкога савету мінулага скліканьня.

Перад сустрэчай у 34-й школе Сяргея Кузьмянка выклікалі ў 49-ю акруговую камісію і далі папярэджаньне за тое, што на яго выбарчай абвестцы было надрукавана: “Гэты чалавек кінуў выклік мэру Горадні!” (гл. на здымку). Камісія палічыла гэта недазволенай выбарчай агітацыяй.
XS
SM
MD
LG