Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава 15 верасьня на сустрэчу кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў 27 краін Зьвязу ў Брусэлі.


У часе саміту спадар Мартынаў мае сустрэцца з эўракамісарам Бэнітай Фэрэра-Вальднэр, кіраўніком зьнешняй палітыкі Хавіерам Салянам і францускім міністрам замежных справаў Бэрнарам Кушнэрам.

Паводле расейскага агенцтва РИА “Новости”, перамовы маюць стаць першым крокам да зьняцьця санкцыяў Эўразьвязу, уведзеных супраць уладаў Беларусі 4 гады таму. Эўразьвяз увёў візавыя абмежаваньні супраць 41 беларускага чыноўніка уключна з Аляксандрам Лукашэнкам за парушэньне правоў чалавека і фальшаваньне выбараў 2006 году.

Крокі Брусэлю насустрач Менску пачаліся пасьля вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG