Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З 62 агітацыйных пікетаў кандыдату дазволілі толькі 3


Менскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні большасьці агітацыйных пікетаў кандыдату ў дэпутаты па 103-й менскай выбарчай акрузе Дзянісу Садоўскаму.


Сябра аргкамітэту партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі заявіў 62 пікетаў у рамках выбарчай кампаніі. Менскія ўлады дазволілі яму 3, і то ў нязручны час ў ня ў тым месцы, якое ён заяўляў – у паркавай зоне, дзе практычна няма мінакоў.

Дзяніс Садоўскі заявіў Свабодзе, што зьбіраецца ўдзельнічаць у заплянаваных пікетах і сустракацца з выбарцамі, нягледзячы на забарону ўладаў.

XS
SM
MD
LG