Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як можна ацаніць вынікі ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі? Ці доўга можа працягвацца спроба афіцыйнага Менску весьці геапалітычны гандаль адначасова з Захадам і Расеяй? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў


Цыганкоў: “Ці ўдалося прэзыдэнту Беларусі захаваць геапалітычную раўнавагу падчас сваёй прэсавай канфэрэнцыі – ня раззлаваць Расею і не расчараваць Захад?”

Чавусаў: “Сама дваістасьць сытуацыі Беларусі паміж Усходам і Захадам можа захоўваць даволі доўга, і яна стварае для беларускага рэжыму больш варыянтаў, чым манапольная арыентацыя на ўсходняга суседу. І сапраўды, Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі дастаткова мякка выказваўся, не было нейкіх адназначных прынцыповых ацэнак, датычны канфлікту на Каўказе, газавай праблемы. Можа па форме і былі рэзкія выказваньні, але сутнасна нейкіх прынцыповых рэчаў, датычных манапольнага павароту на Захад ці Ўсход, мы не пачулі.

Таму я думаю, што гэтая сытуацыя гандлю ў трохкутніку Беларусь-Захад-Расея будзе працягвацца дастаткова доўга. Бо беларускі рэжым настроены на кансэрвацыю гэтай сытуацыі, адчувае сябе ўтульна ў ёй”.

Цыганкоў: “Ці паўплывала на гэтае ўтульнае адчуваньне рашэньне ЗША часткова зьняць санкцыі і заявы эўрапейскіх лідэраў наконт неабходнасьці весьці дыялёг з Менскам?”

Чавусаў: “Я б не казаў пра ўзмацненьне пазыцыяў, я б казаў пра канчатковае ўключэньне ў гульню. Дасюль была сытуацыя абмену сымбалічнымі крокамі – мы выпускаем палітзьняволеных, ЗША сымбалічна здымаюць санкцыі супраць двух прадпрыемстваў. Два прадпрыемства – гэта ня шмат, і санкцыі супраць самога “Белнафтахіма” пакуль ня зьнятыя.

Але сама магчымасьць абмену такімі крокамі дэманструе Лукашэнку, што рабіць такія дзеяньні можна. І цяпер пачнецца ўжо рэальная гульня, датычная рэальных эканамічных выгодаў ад Беларусі. У сваю чаргу, ад Беларусі запатрабуюць калі не трансфармацыю рэжыму, то прывядзеньня яго ў нейкія цывілізаваныя рамкі”

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG