Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Мілінкевіч агітуе за чэмпіёна па барацьбе <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


А.Мілінкевіч агітуе за дэмакратычных кандыдатаў Віцебшчыны. У панядзелак ён наведаў сход у віцебскім каледжы лёгкай прамысловасьці №19, каб падтрымаць кандыдата Ігара Каныгіна.

На сход сабралася каля 80-ці чалавек – жыхароў Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі. Ігар Каныгін распавёў пра тое, у якіх галінах жыцьця Беларусі ён лічыць неабходным змагацца за перамены, потым адказаў на пытаньні прысутных.

Выступае Ігар Каныгін


Экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч таксама зьвярнуўся да прысутных у залі з кароткай прамовай, патлумачыўшы, што ён зьяўляецца даверанай асобай шэрагі дэмакратычных кандыдатаў, у тым ліку й на Віцебшчыне. Да яго таксама зьвярталіся з пытаньнямі пра магчымасьці пазытыўных зьменаў праз новаабраны парлямэнт. А потым усе ахвотныя мелі мажлівасьць паразмаўляць з А.Мілінкевічам і мясцовым кандыдатам у дэпутаты Ігарам Каныгіным.

Спадар Каныгін, дарэчы, ужо ня першы раз бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі. Аднак срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 1980 году, двойчы чэмпіён сьвету па грэка-рымскай барацьбе і таму вельмі вядомы ў Віцебску чалавек ня быў дапушчаны да ўдзелу ў мясцовых выбарах 2006 году: выбарчая камісія не прапусьціла яго праз этап рэгістрацыі. Сёлета ён спрабуе абрацца ў парлямэнт.

Сярод прысутных у залі – канкурэнт І.Каныгіна, незалежны кандыдат Андрэй Левінаў (першы зьлева)


Што да Аляксандра Мілінкевіча, то ягоная агітацыйная паездка дзеля падтрымкі дэмакратычных кандыдатаў Віцебшчыны будзе працягвацца яшчэ два дні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG