Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Рэспубліканскага біялягічнага заказьніка „Спораўскі” ў Бярозаўскім раёне занялі першае агульнакаманднае месца на трэцім чэмпіянаце Эўропы па ручной сенакасьбе нізінных балотаў, -- паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на дырэктара заказьніка.

Чэмпіянат праходзіў 5-7 верасьня ў Бябжанскім нацыянальным парку ў Падляскім ваяводзтве ў Польшчы. У ім удзельнічалі касцы з 45 краінаў, улучна з ЗША і Канадай.

Правілы спаборніцтва нескладаныя: трэба скасіць 100 мэтраў пакосу шырынёю паўтара мэтра. Ацэньваецца хуткасьць і якасьць касьбы.

Беларуская каманда ў складзе Анатоля Пашкевіча, Віктара Брынковіча, Аляксандра Рудзкога і Руслана Казловіча абагнала каманды са Славэніі і Вугоршычны на некалькі сэкундаў, нягледзячы на тое, што атрымала штрафную хвіліну.
XS
SM
MD
LG