Лінкі ўнівэрсальнага доступу

C. Антусевіч: “Этап пасьля рэгістрацыі — млявы”


Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 50 Сяргей Антусевіч называе этап пасьля рэгістрацыі млявым і тлумачыць прычыны гэтага:


“Час губляецца на тое, каб надрукаваць агітацыйныя матэрыялы. Бо без надрукаванай праграмы, без агітацыйных улётак і плякатаў вельмі цяжка гаварыць зь людзьмі. У час збору подпісаў выбарцы адразу прасілі: “Пакажыце праграму — за што вы выступаеце, тады мы будзем за вас падпісвацца і пасьля галасаваць”.

Калі ісьці да выбарцаў з пустымі рукамі і не прапаноўваць ніякіх матэрыялаў, то вельмі цяжка заяўляць пра агітацыю”.

XS
SM
MD
LG