Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новы парлямэнт прызнае, каго загадаюць”


А.Лукашэнка на сустрэчы з расейскімі журналістамі заявіў, што пытаньне пра прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе разглядаць беларускі парлямэнт пасьля выбараў.


Кандыдат у дэпутаты Алесь Міхалевіч мяркуе, што парлямэнт у новым складзе, нават калі ў яго пройдзе частка апазыцыянэраў, прызнае незалежнасьць гэтых рэгіёнаў Грузіі, калі атрымае такі загад.

“Збольшага Аляксандар Лукашэнка ў дадзенай сытуацыі робіць правільна, што не сьпяшаецца з прызнаньнем Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Калі гэта будзе ўскладзена на парлямэнт, а большасьць яго відавочна будзе ручная, то як улады захочуць, так і будзе зроблена. А зьнешне атрымаецца, што ў Лукашэнкі ня ўся паўната ўлады, і нават калі ён чагосьці б хацеў, парлямэнт можа быць супроць і з гэтым трэба лічыцца. Рэальна ж, мяркую, ня меней за дзьве трэці парлямэнту будзе з фактычных прызначэнцаў улады, і яны прагаласуюць за што заўгодна”

Карэспандэнт: “Пры адказе на гэтае пытаньне Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму коштаў на газ. Гэта выпадкова?”

“Зразумела, што Лукашэнка спрабуе ня быць у чыстым выглядзе сатэлітам Расеі. А кожную саступку ёй, кожную падтрымку зьвязваць з тымі ці іншымі эканамічнымі прэфэрэнцыямі. Такім чынам, калі Беларусь прызнае, прыкладам, Абхазію, гэта будзе зроблена ў абмен на вялікія эканамічныя саступкі Расеі. Што да мяне, я супроць прызнаньня, паколькі прызнаю тэрытарыяльную цэльнасьць Грузіі. Мяркую, усе падобныя праблемы, як Абхазія, Асэтыя ці Прыднястроўе ў Малдове ствараліся ў апошнія гады СССР адмыслова, каб потым мець дадатковыя рычагі ўплыву на нацыянальныя рэспублікі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG