Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы Д.Карноў і В.Ханяўка ў Цэнтральным РУУС


Актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Дзяніс Карноў знаходзіцца ў аддзяленьні міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.


Там жа знаходзіцца і актывіст Вадзім Ханяўка, якога маладафронтаўцы шукалі цягам некалькіх гадзінаў. Дзяніс Карноў, калі прыйшоў да хаты, ўбачыў, што там знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Яны шукалі налепкі, расьцяжкі і ўсю друкаваную прадукцыю, прысьвечаную кампаніі маладафронтаўцаў "Байкот выбараў".

Паплечнікі Дзяніса не выключаюць, што яго могуць абвінаваціць, як гэта ўжо неаднаразова было, у нецэнзурнай лаянцы і пакінуць да панядзелка ў спецпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG