Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы маладафронтавец Вадзім Ханяўка


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Вадзіма Ханяўку.


Хлопец пасьпеў даслаць сваім сябрам sms-паведамленьне, што яго павезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Праз тры гадзіны сябры Вадзіма пачалі зьвяртацца ў міліцыю, КДБ і ў суд, але ім усюды адказвалі, што ягонае месцазнаходжаньне невядомае.

Два тыдні таму Вадзіма Ханяўку запрашалі прыйсьці на размову ў КДБ. Маладафронтаўцы лічаць, што хлопца маглі адвезьці на допыт у справе выбуху 4 ліпеня.



XS
SM
MD
LG