Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі бок заявіў, што касуе на шэсьць месяцаў эканамічныя санкцыі супраць прадпрыемстваў “Лякафарба” і “Шкловалакно”.


Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў:

“Фармат рашэньня вывераны. Зьняцьцё санкцый абмежавана пэўным часам, за які можна альбо праявіць тое, што Беларусь усё ж рухаецца насустрач міжнародным стандартам цывілізаванага ўзаемадзеяньня адной краіны з другой, ці можна зноў вярнуцца да гэтага рэжыму. Таму сам фармат правільны, вывераны. Дай Бог, каб цягам гэтых шасьці месяцаў былі заўважаны новыя, станоўчыя крокі ў дзеяньнях беларускіх уладаў — як унутры краіны, так і на зьнешняй арэне.

Што да аб’яднаных дэмсілаў, то мы, як канструктыўная палітычная сіла, рабілі заяву, што мы будзем вітаць зьмены ў зьнешняй палітыцы Беларусі — калі мы ад аднаго крыла пяройдзем на тое, што краіна будзе рухацца, маючы два крылы. Гэта значыць, усходні і заходні вэктары павінны быць збалянсаваныя. Так што мы будзем гэта толькі вітаць.

Цяпер мяч знаходзіцца на палове беларускіх уладаў. І яны мусяць за гэты час даказаць, што зьмена сытуацыі цалкам залежыць ад іх паводзінаў. І першы такі экзамэн будзе 28 верасьня — наколькі ў нас будзе справядлівы падлік галасоў, а ўдзельнікі выбарчай кампаніі, назіральнікі будуць далучаны да працэсу кантролю за падлікам галасоў. Я думаю, калі гэта адбудзецца, то можна будзе чакаць новых пазытыўных прапаноў з боку Эўразьвязу і ЗША”.

XS
SM
MD
LG