Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Казыра стане гераіняй расейскай тэлепраграмы “Максимум”


Для сустрэчы зь беларускай школьніцай, якая пажадала застацца ў ЗША, у амэрыканскі гарадок Пэталума прыбыла здымачная брыгада праграмы “Максимум” з НТВ.


Мяркуецца, што Таня Казыра стане гераіняй аднаго зь верасьнёўскіх выпускаў расейскай тэлепраграмы “Максимум”, піша Santa Rosa Press Democrat са спасылкай на словы маскоўскіх журналістаў.

Нагадаем, што роўна месяц таму, 5 жніўня, гэтая 16-гадовая барысаўчанка адмовілася вяртацца дадому ў Беларусь. Яна надалей жыве ў Пэталуме ў сям’і Дэбры і Мануэля Запатаў, куды 9 гадоў запар прыяжджала на летнія вакацыі. Да канца дзеяньня сваёй турыстычнай візы (да 25 сьнежня) дзяўчынка будзе браць прыватныя ўрокі ангельскай мовы і чакаць рашэньня іміграцыйных уладаў ЗША адносна свайго далейшага лёсу.

Як заявіла амэрыканскім калегам аўтарка сюжэту пра Таню, расейская тэлежурналістка Ксенія Чубарава, “як і некаторыя амэрыканскія тэлечасопісы, “Максимум” засяроджвае ўвагу на скандалах, інтрыгах ды дасьледаваньнях шырокай аўдыторыі. Гісторыя з Таняй Казырай адпавядае гэтым канонам…Шмат людзей у Расеі спачуваюць цяжкой сытуацыі дзяўчынкі, бо Беларусь — бедная краіна з карумпаваным урадам”.

Маскоўская журналістка таксама назвала Беларусь паліцэйскай дзяржавай. Яна сказала, што гісторыя дзяўчынкі выклікала вялікі рэзананс ня толькі ў расейскай і беларускай тэлеаўдыторыі, але і сярод гледачоў іншых краін.

“Я думаю, што людзі хочуць, каб Таня змагла застацца ў Каліфорніі”, — сказала прадстаўніца расейскай тэлепраграмы “Максимум”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG