Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барацьбу за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў працягнуць 76 кандыдатаў з адзінага сьпісу АДС.


Гэтую лічбу сёньня назваў “Свабодзе” кіраўнік Інфармацыйнага цэнтру АДС Юры Пацёмкін:

“Да разгляду скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Цэнтарвыбаркамам у нас было 76 кандыдатаў. ЦВК дадаў яшчэ двух – Ірыну Яскевіч і Міхаіла Селівонца. Але два зарэгістраваныя нашы кандыдаты Васіль Палякоў і Леанід Судаленка вырашылі не працягваць далей выбарчую кампанію. Таму лічба 76 не зьмянілася”.

У ЦВК “Свабодзе” сёньня паведамілі, што, паводле папярэдніх дадзеных, за 110 дэпутацкіх мандатаў будуць спрачацца 282 прэтэндэнты.

З 51 скаргі задаволена 8

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG