Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У літоўскім Сойме -- зноў пра Беларусь


У літоўскім Сойме 5 верасьня пройдзе міжнародная канфэрэнцыя "Палітыка эўрапейскага суседзтва: парлямэнцкія выбары ў Беларусі: дэмакратычны выбар?", якую адкрые прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус.

У ліку удзельнікаў -- старшыня групы сувязяў зь Беларусьсю ў Эўрапейскім парлямэнце Яцэк Пратасевіч, высокапастаўленыя замежныя дыпляматы, літоўскія парлямэнтары. Зь Беларусі ў канфэрэнцыі возьмуць удзел Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Павал Севярынец, Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька. Плянуецца абмяркаваць, ці прынясе чаканых зьменаў новая палітыка "ўсходняга партнэрства", як Захад можа спрыяць працэсу дэмакратызацыі выбараў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG