Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Мечыслава Яскевіча адпусьцілі


Як паведаміў нам па тэлефоне Мечыслаў Яскевіч, пасьля затрыманьня ў машыне на вуліцы Кабяка яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні.

У міліцыянтаў выклікалі падазрэньне польскамоўныя выданьні “Magazyn Polski na uchodzstwie” i “Glos znad Niemna na uchodzstwie”, разам іх быў 51 асобнік. Часопіс і газэту забралі і склалі пратакол аб канфіскацыі. Мечыслаў Яскевіч зазначае: міліцыянты сказалі, што прачытаюць зьмест, каб пераканацца, што там няма нічога супраць улады і яе кіраўнікоў.

Затым затрыманаму сказалі, што зьверху паступіла каманда зрабіць ператрус у яго ў кватэры. Аднак ён запатрабаваў, каб быў ордэр. Міліцыянты павезьлі яго ў Кастрычніцкую раённую пракуратуру, але санкцыі на ператрус не атрымалі і мусілі спадара Яскевіча адпусьціць.

XS
SM
MD
LG