Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежнаму кандыдату не далі выступіць перад выбарцамі


Андрэй Левінаў, кандыдат у дэпутаты па Віцебскай –Чыгуначнай акрузе №19, выказаў жаданьне выступіць на адным сходзе са сваім канкурэнтам, дзейным дэпутатам парлямэнту Сяргеем Сямашкам.

Паводле Андрэя Левінава, дырэктар гімназіі №4, які 3 верасьня праводзіў бацькоўскі сход і запрасіў праўладнага кандыдата, патлумачыў, што наконт арганізацыі ягонага выступу яму “патэлефанавалі”. Хто патэлефанаваў і зь якой установы, дырэктар тлумачыць адмовіўся. Адмовіўся ён і даць магчымасьць выступіць перад бацькамі вучняў – выбарцамі 19-й акругі – незалежнаму кандыдату.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, атрыманымі ў акруговай выбарчай камісіі, для сустрэч кандыдатаў з выбарцамі на тэрыторыі ўсёй акругі вызначана ўсяго два месцы – ліцэй лёгкай прамысловасьці №16 і сярэдняя школа ў гарадзкім пасёлку Руба. Такім чынам, мяркуе Андрэй Левінаў, выступы праўладных кандыдатаў арганізуюцца неафіцыйным чынам паводле чыіхсьці тэлефонных загадаў.

XS
SM
MD
LG