Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нікарагуа ўсьлед за Расеяй прызнала незалежнасьць двух сэпаратыскіх рэгіёнаў Грузіі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Даніэл Артэга.


Калі хто спадзяваўся, што Беларусь стане першай краінай у сьвеце, якая прызнае, пасьля Расеі — незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, дык сёньня мусіў моцна расчаравацца. Бо якраз сёньня сусьветныя СМІ паведамілі, што незалежнасьць гэтых двух сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі прызнаў прэзыдэнт Нікарагуа Даніэл Артэга.

Нікарагуа апярэдзіла таксама дзьве іншыя краіны — Вэнэсуэлу і Кубу — пра якія пагаворвалі, што яны могуць прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю з чыстай ахвоты насаліць Вашынгтону.

Даніэл Артэга
, які быў на слыху і на віду ў СМІ Савецкага Саюзу і яго тагачасных сатэлітаў, сёньня, мабыць, ужо моцна прызабыты палітык і колішні ваяр з амэрыканскім імпэрыялізмам.

Аргэга, якому 65 гадоў, нарадзіўся ў сярэднезаможнай нікарагуанскай сям’і ў горадзе Ла Лібэртад. Ва ўзросьце 15 гадоў Даніэл ужо быў актывістам левага руху ў сваёй краіне, а ў свае студэнцкія часы ён уступіў у гэтак званы Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызваленьня, які прывёў яго да прэзыдэнцтва пасьля скіданьня нікарагуанскага дыктатара Анастасія Самозы ў 1979 годзе. Прэзыдэнтам першы раз нікарагуанцы выбралі яго ў 1985 годзе.

"Контрас” не далося зрынуць Артэгу сілай, але ў 1990 годзе ён прайграў прэзыдэнцкія выбары і наступныя 15 гадоў правёў у выгнаньні. Другі раз яго выбралі прэзыдэнтам у 2006 годзе
ЗША глядзелі на Артэгу як на “рассадніка марксыскай рэвалюцыі” ў Лацінскай Амэрыцы, а таму адміністрацыя прэзыдэнта Рональда Рэйгана даручыла ЦРУ вышкаліць і забясьпечыць зброяй нікарагуанскіх бунтаўнікоў, вядомых пад назвай „контрас”.

„Контрас” не ўдалося зрынуць Артэгу сілай, але ў 1990 годзе ён прайграў прэзыдэнцкія выбары і наступныя 15 гадоў правёў у выгнаньні. Другі раз яго выбралі прэзыдэнтам у 2006 годзе. Тым часам Артэга „перапрафіляваўся” з марксыста ў сацыял-дэмакрата.

А сёньня Артэга, відаць, пастанавіў запомніцца сьвету рашэньнем, у якім адчуваецца рэха даўно прамінулага часу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG