Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дык Чэйні знаходзіцца з візытам ў Тбілісі. Ён праводзіць перамовы з кіраўніцтвам Грузіі наконт сытуацыі ў краіне пасьля нядаўняга канфлікту з Расеяй. Чэйні неаднаразова рэзка крытыкаваў палітыку Масквы ў дачыненьні да Тбілісі.


“Незалежнасьць і сувэрэнітэт Грузіі вельмі важныя. Грамадзяне Грузіі прынесьлі шмат ахвяраў дзеля свабоды і служылі справе свабоды ў іншых краінах. Яны заслугоўваюць быць свабоднымі. Я веру, што гэта іх лёс. А ў Амэрыка для Грузіі – моцны і верны сябар” , заявіў Дык Чэйні, выступаючы ў Грузіі.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША сустрэўся з прэзыдэнтам Грузіі


Грамадзяне Грузіі прынесьлі шмат ахвяраў дзеля свабоды і служылі справе свабоды ў іншых краінах. Яны заслугоўваюць быць свабоднымі
З Тбілісі ён накіруецца ў Кіеў, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам Украіны.

Гэта першы візыт такога высокапастаўленага прадстаўніка Белага дому ў каўкаскі рэгіён ад пачатку канфлікту, а для Чэйні – гэта першыя перамовы ў Тбілісі.

Напярэдадні прыезду віцэ-прэзыдэнта ЗША ў Тбілісі амэрыканскі ўрад аб’явіў, што выдаткоўвае 1 мільярд даляраў дапамогі Грузіі. Паводле ацэнак Венскага інстытуту міжнародных эканамічных дасьледаваньняў, апошнія ваенныя дзеяньні каштавалі Тбілісі каля 2,8 мільярдаў даляраў.


Дык Чэйні і Міхаіл Саакашвілі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG