Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: міліцыя вярнула ксэракс, кампутар і “Товарищ”


Сёньня абласной арганізацыі АГП у Кастрычніцкім РАУСе вярнулі сыстэмны блёк кампутара, вялікі ксэракс і 1200 асобнікаў газэты “Товарищ”, якія канфі скавалі напачатку году. Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Юры Істомін.


Ён паведаміў, што канфіскацыя адбылася 26 студзеня 2008 году. Тады была пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу прадпрымальнікаў і распаўсюджваліся ўлёткі з запрашэньнем на яго. Міліцыянты палічылі, што ўлёткі былі зроблены з дапамогай кампутара і ксэракса. Частку друкаваных матэрыялаў — газэты, улёткі яны зьнішчылі, вярнулі толькі асобнікі газэты “Товарищ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG