Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецкі райвыканкам прыняў рашэньне за № 886 “Аб надзяленьні службовых асобаў Клецкага райвыканкаму паўнамоцтвамі на складаньне пратаколаў аб адміністратыўных парушэньнях”.


Насельніцтва пра гэта папярэджана празь мясцовую райгазэту “Да новых перамог”. Паведамляецца, што ў службовае пасьведчаньне чыноўніка будзе ўкладацца адпаведны аркушык зь яго прозьвішчам, а таксама пералікам артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якіх ён упаўнаважаны накладаць штрафы. Для зручнасьці чыноўнікі атрымліваюць чыстыя блянкі пратаколаў аб адміністрацыйных парушэньнях.

Таксама сваім рашэньнем Клецкі райвыканкам абавязаў усе тамтэйшыя сельскія выканаўчыя камітэты прыняць адпаведныя рашэньні — надаць сельсаветчыкам права штрафаваць сваіх аднавяскоўцаў.

Караць будуць ня толькі за сьмецьце, пустазельле і лаянку, але перадусім — за абразу чыноўнікаў, парушэньні пры наведваньні будынкаў і кабінэтаў улады. Усяго так званых штрафных артыкулаў — больш за 45. У сьпісе чыноўнікаў-выканаўцаў — усе намесьнікі старшыні райвыканкаму, начальнікі ўпраўленьняў, вядучыя спэцыялісты, а таксама міліцыянты і нават супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу.

Жыхар Клецку, сябра руху “За свабоду” Сяргей Панамароў паведаміў “Свабодзе”, што новыя ўкладкі і блянкі пратаколаў чыноўнікі атрымліваюць яшчэ да дня выбараў.

“Ідэолягі, эканамісты, юрысты і ўсялякія дырэктары, кіраўнікі, іх намесьнікі надзяляюцца своеасаблівым бізуном. Без сумневу, яны прымусяць насельніцтва крочыць у напрамку, які вызначае ім іхны “бацька”.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG