Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Эмануілу Зэльцэру адбудзецца 26 верасьня. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які абараняе асуджанага грамадзяніна ЗША.

Нагадаем, у жніўні Менскі гарадзкі суд палічыў адваката з ЗША Эмануіла Зэльцэра вінаватым у камэрцыйным шпіянажы і пакараў трыма гадамі няволі. Эмануіл Зэльцэр сваёй віны не прызнае. Суд праходзіў за зачыненымі дзьвярыма, падрабязнасьці працэсу невядомыя.

Э.Зэльцэра трымаюць у сьледчай турме КДБ з сакавіка. Сваякі і супрацоўнікі амбасады ЗША кажуць, што стан здароўя асуджанага вельмі дрэнны.

Нагадаем, адвакат Эмануіл Зэльцэр прыляцеў у Менск нібыта для вырашэньня спрэчных пытаньняў, зьвязаных са спадчынай грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Ёсьць вэрсія, што да арышту адваката ў Менску мае дачыненьне Барыс Беразоўскі. Паводле сваякоў асуджанага, расейскі алігарх-уцякач прылятаў у Менск на суд і бачыўся з Эмануілам Зэльцэрам у турме.

XS
SM
MD
LG