Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі амбасадар у Беларусі перадаў ноту выканкаму СНД


Як вынікае з дакумэнту замежнапалітычнага ведамства Грузіі, Тбілісі патрабуе спыненьня міратворчай апэрацыі ў Абхазіі.

У ноце, якую амбасадар Давід Залкаліані перадаў у панядзелак увечары прадстаўніку выканкаму СНД у Менску, гаворыцца:

"Расея сама разбурыла існуючы раней міратворчы фармат сваёй буйнамаштабнай ваеннай агрэсіяй, акупацыяй Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну, этнічнай чысткай на гэтых тэрыторыях і незаконным прызнаньнем іх незалежнасьці.”

Грузінскае МЗС патрабуе ад Расеі, згодна з пагадненьнем кіраўнікоў СНД ад 2003, выкананьня ўсіх абавязаньняў што да вываду з краіны міратворчага кантынгенту і ўзбраеньняў у адпаведны тэрмін.

Нагадаем, што рэальна міратворцы ў Абхазіі прадстаўленыя выключна расейскімі вайскоўцамі.
XS
SM
MD
LG