Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І. Маслоўскі: Мы гатовыя змагацца ў розных умовах


Сябра Палітрады АДС зь Берасьця Ігар Маслоўскі паведаміў, што сябры апазыцыі ў Прыбужжы падтрымліваюць рашэньні АДС аб удзеле ў выбарах:


“Ва ўсёй вобласьці мы за тое, каб змагацца ў розных умовах і змагацца да фінішу. Гэта наша кансалідаваная пазыцыя ў рэгіёне. У нас адбылося рэйтынгавае галасаваньне асобных кандыдатаў. І ўсе кандыдаты ад апазыцыі, якія прысутнічалі, аднагалосна выказаліся за змаганьне”.

Са словаў Ігара Маслоўскага, на Берасьцейшчыне плянуецца абраць 16 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Партыі БНФ, ПКБ, БСДП (Грамада), АГП і Лібэральна-дэмакратычная партыя маюць разам 13 кандыдатаў у дэпутаты.

XS
SM
MD
LG