Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Гавал лічыць, што Беларусь разам з Украінай належыць да эўраатлянтычнага рэгіёну, а таму, адрозна ад Грузіі, мае рэальныя шанцы і правы быць сябрам ЭЗ і НАТО.

Пра гэта колішні прэзыдэнт Чэхіі заявіў у нядзельнай дыскусіі на адным з чэскіх тэлеканалаў. Ён адзначыў, што падтрымаў бы ўступленьне Ўкраіны і Беларусі ў гэтыя структуры.

Што да Грузіі, якая ў сувязі з ваенным канфліктам з Расеяй заявіла пра сваё жаданьне як найхутчэй стаць сябрам ЭЗ і НАТО, то гэтая постсавецкая краіна, паводле Гавэла, ня ёсьць часткай паўночнаатлянтычнага рэгіёну. Як лічыць колішні чэскі прэзыдэнт, ЭЗ і НАТО павінны ведаць свае межы і адпаведныя з гэтымі межамі партнэрскія дачыненьні зь іншымі краінамі.

Гавэл папярэдзіў, што ў выпадку “калі межы няясныя і сумнеўныя, а гэта неаднойчы дэманстравала гісторыя, прысутнічае ваенная небясьпека”.

Паводле былога прэзыдэнта Чэхіі, “альянс павінен дакладна акрэсьліць, якія краіны могуць належаць да яго кола, а якім у адказ на іх просьбы трэба, на жаль, адмовіць”. Як мяркуе Гавэл, усходняя лінія мяжы эўраатлянтычнага рэгіёну праходзіць уздоўж тэрыторыяў балтыйскіх дзяржаў, Украіны і Беларусі. “Далей пачынаецца вялікая эўразійская імпэрыя, гэта, адпаведна, іншае юрыдычнае ўтварэньне”, - перакананы Вацлаў Гавэл.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG