Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў сёньняшняе рашэньне Палітрады АДС адкласьці да 21 верасьня рашэньне аб далейшым удзеле АДС у парлямэнцкіх выбарах.

Цыганкоў: “Наколькі вы задаволеныя сёньняшнім рашэньнем АДС, і як яно спалучаецца з рашэньнем Сойму БНФ зьняць свае кандыдатуры 23 верасьня?”

Баршчэўскі: “Фармальна яно не пярэчыць рашэньню Сойма. Але практыка паказвае, што АДС – структура, дзе вельмі цяжка прымаюцца нейкія рашэньні, тым больш калі яны дастаткова радыкальныя. Мяркую, што 21 верасьня ці кворуму ня будзе ці заблякуюць – карацей, я мала веру, што 21-га АДС можа прыняць нейкае рашэньне. А гэта яшчэ раз пераконвае, што мы своечасова прынялі сваё – і цяпер можам агрэсіўна весьці агітацыю, паказваць, што гэта за выбары”.

Цыганкоў: “Анатоль Лябедзька сёньня адзначыў, што самае галоўнае – захаваць адзінства АДС, і ўскосна папракнуў і БНФ і камуністаў, што гэтыя структуры ўжо прынялі свае рашэньні. Як гэтая калізія можа быць разьвязаная?”

Баршчэўскі: “Я ня бачу ніякага пярэчаньня. Калі АДС не прымае фактычна ніякага рашэньня, дык што – і партыям не прымаць ніякага? АДС – структура вельмі шырокай кааліцыі, мала здольная прымаць нейкія радыкальныя рашэньні. АДС выдатная структура ў паміжвыбарчы пэрыяд. А калі наступаюць пэрыяды палітычных абвастрэньняў, выбару, то АДС ня ёсьць эфэктыўнай структурай”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG