Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Л. Марголін: “Мэта ўлады — забясьпечыць яўку выбарцаў”


Жыхар Барысава, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін лічыць, што вынікі рэгістрацыі вылучэнцаў АДС будуць яшчэ больш пасьпяховымі для апазыцыі.


Аргумэнты суразмоўцы:

“Мяркую, што многія з тых, хто не зарэгістраваны, будуць зарэгістраваныя праз Цэнтральную выбарчую камісію. Ва ўлады не было на мэце адкінуць гэтых удзельнікаў. Прычына гэтага — трэба ж забясьпечыць яўку выбарцаў. А як гэта зрабіць, калі, напрыклад, у Барысаўскай сельскай акрузе застаўся толькі адзін кандыдат ад улады? Па-другое, наяўнасьць значнай колькасьці апазыцыйных кандыдатаў нібыта сьведчыць пра дэмакратычнасьць выбараў.

На сваю карысьць улада выкарыстала іншыя мэтады. Галоўная стаўка — на ўчастковыя камісіі, на прынцып “няважна, хто як галасуе, а важна, хто як лічыць”. А падлічваць будуць гэтыя камісіі”.

XS
SM
MD
LG