Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 12-ці прайшлі толькі 4


З блёку прадпрымальнікаў, якія ішлі па сьпісе Эўрапейскай кааліцыі, зарэгістраваныя толькі чатыры кандыдаты ў дэпутаты.


У Менску зарэгістравалі Тацяну Міронаву, у Баранавічах - Алега Пашко, у Буда- Кашалёве - Віктара Канцэенку, у Салігорску - Віктара Яўмеенку. Васьмі кандыдатам адмоўлена пераважна з прычыны несапраўдных подпісаў.

Сяргея Каваля прадстаўнікі спэцслужбаў прымусілі адмовіцца ад удзелу ў выбарах, хаця ён падаў тысячу подпісаў”, - паведаміў адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.

Алеся Макаева таксама не зарэгістравалі нібыта з-за недакладных зьвестак у дэклярацыі.

XS
SM
MD
LG