Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Баўгарыі ў Беларусі Петка Ганчаў адказаў на ліст старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага адносна выказваньняў уласьніка футбольнага клюбу "Леўскі".


"Зь невялікім спазьненьнем я даведаўся аб непрыемнай сытуацыі, якая была выкліканая непрадуманым публічным выказваньнем уласьніка футбольнага клюбу "Леўскі" спадаром Тодарам Баткавым. На жаль, выказваньні прыватных асобаў такога кшталту з розных нагодаў трапляюць не ўпершыню ў балгарскія мэдыі, але яны ні ў якім разе не зьяўляюцца афіцыйнай пазыцыяй балгарскай палітыкі”, - гаворыцца ў лісьце амбасадара.

Нагадаем, што старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся зь лістом да амбасадара Баўгарыі ў Менску Петкі Ганчава. Прычынай звароту да амбасадара сталі выказваньні ўласьніка футбольнага клюбу "Леўскі" Тодара Баткава напярэдадні матчу гэтай каманды зь беларускім футбольным клюбам БАТЭ. "У інтэрвію агенцтву "Стандарт-News" сп. Баткаў дазволіў сабе абразьлівае выказваньне ў адрас беларускага народу: "Да отидем после и да запазим добрия резултат в Беларус. Не ме притесняват заканите на другия отбор. Най-малкото за това, че България има 1400 години история, докато там се говори за една държава, която е изкуствено създадена".

XS
SM
MD
LG