Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму зарэгістравалі адных апазыцыянэраў і не прапусьцілі іншых, сярод якіх і некаторыя лідэры Аб’яданых дэмакратычных сілаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Цыганкоў: “Як можна ацаніць той факт, што ўлады зарэгістравалі даволі вялікую частку кандыдатаў ад АДС, але не зарэгістравалі шэраг даволі вядомых палітыкаў? У чым тут выявілася стратэгія ўладаў?”
Чавусаў:
“На мой погляд, стратэгія ўлады застаецца ранейшай – правядзеньне выбарчай кампаніі ў цалкам кантраляваным рэжыме. Незарэгістраваныя былі тыя асобы, чые ініцыятыўныя групы сабралі найбольшую колькасьць подпісаў выбарнікаў. І гэта стварыла пагрозу таго, што іх абраньне перастала залежыць выключна ад волі мясцовай адміністрацыі, а стала залежыць таксама ад галасоў выбарнікаў. Гэтага ўлады дапусьціць не маглі, а таму найбольш уплывовыя асобы, якія карысталіся аўтарытэтам у сваіх акругах – не былі зарэгістраваныя.
Цыганкоў: “То бок уладам ня важна было, з якой партыі гэты чалавек?”
Чавусаў: “Улады проста прыбралі тых, ад каго можна было чакаць, што яны зьбяруць працэнтаў 70 галасоў выбарнікаў. А гэта тая крытычная мяжа, за якой ужо вельмі цяжка маніпуляваць вынікамі. Так, мы ведаем, што намаляваць лічбы можна любыя. Але ж жыхары акругі будуць ведаць, ці яны сапраўдныя ці не. Дык пакінулі тых апазыцыянэраў, якія альбо не здабылі моцнай падтрымкі, праводзілі невялікія камэрныя кампаніі з мэтай сабраць толькі неабходную тысячу подпісаў альбо ўлады па нейкіх прычынах лічаць іх бясьпечнымі. Магчыма, улады тут памыляюцца.
Але гэтая стадыя кампаніі паказала, што ўлады будуць імкнуцца і надалей кантраляваць ход выбарчага працэсу на 100 працэнтаў. Гэта значыць, што адміністрацыя будзе вызначаць, хто патрапіць у Палату, а хто не, -- а зусім ня выбарнікі дадзенай акругі.”
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG